заст     7 чэрвеня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча для наведвальнікаў летняга лагера СШ №11 прайшоў экалагічны ўрок «Ты не крыўдзі, птушку, звера», прыўрочаны да Сусветнага дня аховы навакольнага асяроддзя.

     Дзецям нагадалі, што да ўсяго жывога на на нашай планеце трэба адносіцца беражліва, каб і будучыя пакаленні маглі любавацца разнастайнасцю відаў флоры і фауны, асобна прыпыніліся на выданні Сяргея і Галіны Трафімавых «Яны не павінны знікнуць«, якая ў займальнай форме расказвае пра жывёл і птушак Рэспублікі Беларусь, знаёміць з малавядомымі фактамі і адказвае на шматлікія пытанні юных чытачоў.