заст     31 мая ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча з удзелам вучняў 1 «А» і 1 «Б» класаў гімназіі №3 імя А.С.Пушкіна прайшло свята пасвячэння ў чытачы «З кнігай свет лягчэй пазнаць».

     Дзяцей пазнаёмілі з бібліятэкай, з яе падраздзяленнямі і магчымасцямі, з дзіцячымі кнігамі віцебскіх пісьменнікаў, а далей прапанавалі прайсці выпрабаванні, якія трэба вытрымаць, каб стаць чытачом бібліятэкі. Дзеці паказалі добрае веданне слоў на беларускай мове, звязанных з кнігай і чытаннем, адказалі на пытанні віктарыны «Што бывае ў бібліятэцы...», пагулялі ў гульні «Так – Не», «Чароўны куфэрак», «Самы лоўканачытаны», расшыфравалі імёны казачных персанажаў. Усе на выдатна вытрымалі экзамен на званне быць чытачом бібліятэкі імя Ул. Караткевіча і кожнаму было прадастаўлена права запусціць караблік са сваім іменем па рацэ Кніжная ў краіну Чыталію.12