заст      Гадзіна памяці «Нельга забыць, нельга зразумець, нельга апраўдаць», у якой бралі ўдзел вучні 6«А»класа СШ №12 імя Л. М.Філіпенкі, прайшла у бібліятэцы імя Уладзіміра Караткевіча

  Падлеткі атрымалі інфармацыю аб дакладна ўстаноўленых гістарычных фактах генацыду беларускага народа ў гады вайны, спаленых вёсках Беларусі, стратах мірнага насельніцтва: масавая расправа над жыхарамі непадалёку ад Віцебска, каля вёскі Журжава, растрэл 150 выхаванцаў мінскага дзіцячага дома, фашысцкая карная аперацыя «Зімовае чараўніцтва» на тэрыторыі Дрысенскага, Асвейскага, Полацкага, Расонскага раёнаў Віцебскай вобласці.
    Ілюстрацыяй знішчэння ваеннапалонных і мірных жыхароў у канцэнтрацыйных лагерах сталі карціны цыкла «Лічбы на сэрцы» вядомага мастака Міхаіла Савіцкага. Напрыканцы мерапрыемства вучні ўсклалі кветкі да мемарыяльнай дошкі Леаніда Мікалаевіча Філіпенкі.1