заст     10 мая ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча вучні 3 «В» і 4 «А» класаў СШ №11 прынялі ўдзел у гадзіне мужнасці «У іх сэрцах – нясцерпны боль і пажараў званы». Дзецям былі былі прадстаўлены кнігі: «Юныя героі», «Ніколі не забудзем», «Дзеці–ваеннай пары», «Юныя героі Віцебшчыны».

     Прысутных на мерапрыемстве не маглі не ўсхваляваць ўспаміны дзяцей, якія прайшлі праз канцэнтрацыйны лагер, праз зняволенае рабства, успаміны тых, каго асіраціла вайна, каго скалечыла акупацыя і эвакуацыя. Нельга было таксама не здзівіцца вытрымцы, мужнасці і гераізму дзяцей, якія разам з дарослымі абаранялі сваю родную Беларусь ад фашысцкага нашэсця. Асобна бібліятэкар прыпынілася на кнізе пра справы і подзвігі юных патрыётаў Віцебскай вобласці «Дзяцінства, абпаленае вайной» (складальнік А.М. Бекашэва, чытач бібліятэкі), у аснову нарысаў якой пакладзены ўспаміны саміх ветэранаў вайны і матэрыялы пошукавай работы. Напрыканцы мерапрыемства вучні прынялі ўдзел у акцыі «Прачытаная кніга пра вайну – мой падарунак да Дня Перамогі».1