кр300     21 красавіка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшла літаратурная гульня «Заданні ад Чытайкі», у якой бралі ўдзел вучні 1 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа №11 г.Віцебска».

     Гульню праводзілі бібліятэкар разам з сімвалам бібліятэкі буслікам Чытайкай. Дзеці пераказвалі сюжэты беларускіх і рускіх казак, па апісанню пазнавалі галоўных герояў, якія схаваліся ў «залатым» куфэрку Чытайкі, спрабавалі сфармуляваць мараль кожнай чароўнай гісторыі і зразумець мудры наказ нашчадкам, закладзены нашымі продкамі ў творах вуснай народнай творчасці: любіць сваю зямлю, родную хату, сям'ю, быць кемлівымі і мужнымі, працавітымі і спагадлівымі, рабіць дабро і дапамагаць людзям.

кр1