заст     15 красавіка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча да 80-годдзя з часу стварэння 1-й Беларускай партызанскай брыгады пад камандаваннем М.Шмырова прайшла гадзіна памяці «Легендарны бацька Мінай», у якой бралі ўдзел вучні 2 «А» класа СШ №11.

     Дзеці даведаліся, што свой баявы шлях Мінай Шмыроў пачаў яшчэ падчас Першай Сусветнай і Грамадзянскай вайны, а потым у гады Вялікай Айчыннай арганізаваў партызанскі атрад у Суражскім раёне Віцебскай вобласці. Дзеці з цікавасцю слухалі аповеды пра баявыя аперацыі партызанаў, пра іх геройскія ўчынкі і кемлівасць у барацьбе з ворагам. Болем у іх сэрцах адазваўся расказ пра трагічны лёс сям'і партызанскага камандзіра, падмацаваны вершам А. Куляшова «Балада аб чатырох заложніках» і карцінай віцебскага мастака П. Явіча «Дзеці Міная».