заст     15 красавіка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшла літаратурна-пазнавальная гадзіна «А сарокі–белабокі пусціліся ў скокі» з удзелам членаў гуртка «Бусляня».

     Дзецям расказалі пра павадкі ўсім вядомай птушкі, нагадалі народныя забаўлянкі, лічылкі, калыханкі, беларускія народныя казкі, у якіх галоўнай гераіняй з'яўляецца сарока, а таксама ўспомнілі аўтарскую казку Паўла Місько «Сарока і дзяцел», дзе паказаны якасці, якія заўсёды прыпісвалі гэтым птушкам: пустая траскатня, пахвальба, сварлівасць, а таксама жаданне падхапіць у дзюбу тое, што блішчыць, ці дрэнна ляжыць.
     Потым гурткоўцы пад кіраўніцтвам валанцёра Анжэлікі Вішнеўскай зрабілі з лапікаў розных матэрыялаў сарок, апранулі іх пярэстыя спадніцы, завязалі прыгожыя хусткі, упрыгожылі вобраз яркімі пацеркамі.1