заст     12 красавіка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча да 140-годдзя з дня нараджэння беларускіх песняроў прайшлі паэтычныя чытанні па іх творчасці «І слова Купалы і Коласа гукі...». У чытаннях бралі ўдзел вучні 4 «А» класа СШ № 11.

     Дзецям спачатку расказалі пра жыццёвы і творчы шлях паэтаў, нагадалі пра тыя мясціны, дзе ім добра адпачывалася і плённа працавалася, звярнулі ўвагу на кнігі, прадстаўленыя на выставе, а потым у выкананні вучняў прагучалі вершы Янкі Купалы і Якуба Коласа пра хараство роднай прыроды, пра дзіцячыя забавы, а таксама ўрыўкі з паэм і вершаваных казак.MyCollages