заст     9 красавіка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшло адкрыццё выставы скульптур з пластыліну «Древние обитатели подводных глубин» вучня 6 «Б» класа СШ №44 Рустама Глушакова, у якога шмат захапленняў: танцы хіп-хоп, выпільванне па дрэву, археалогія і палеанталогія, а таксама мадэліраванне з пластыліну.

     На выставе размешчаны скульптуры прадстаўнікоў вымерлых відаў галаваногіх малюскаў, змей, акул, храстовых рыб, і старажытных марскіх арганізмаў, якія існуюць сёння, а таксама кнігі адпаведнай тэматыкі. Рустам прэзентаваў выставу вучням 5 «А» класа СШ №44, расказаў, што яго захапленне пачалося з энцыклапедыі пра насельнікаў мораў і акіянаў. На адкрыцці выставы прагучала шмат добрых слоў у адрас Рустама ад загадчыка школьнай бібліятэкі Святланы Маркінай і ад настаўніцы Чудаковай Іны Уладзіміраўны. Супрацоўнік бібліятэкі імя Ул. Караткевіча Наталля Нікіціна расказала пра сучасных насельнікаў падводных глыбінь, а таксама пазнаёміла са сваёй асабістай калекцыяй марскіх жывёл. Напрыканцы мерапрыемства Рустаму Глушакову пажадалі новых творчых ідэй падарылі ад бібліятэкі кнігу «Вялікая энцыклапедыя «Чамучак».MyCollages