заст     8 красавіка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча членаў гуртка «Бусляня» запрасілі прыняць удзел у літаратурна-пазнавальнай гадзіне «Чаму мядзведзь вясной прачынаецца? » і тым самым прадоўжылі тэму вясновага абуджэння ў прыродзе.

    Дзеці ўспомнілі беларускія і рускія народныя казкі, героямі якіх з'яўляўся гэты волат беларускіх лясоў, а таксама гісторыі пра мядзведзяў, расказаныя пісьменнікамі-анімалістамі. Было агучана шмат цікавых фактаў з жыцця гэтых звяроў: маленькая вага народжаных мядзведзянят, уменне хутка бегаць і плаваць на вялікія адлегласці, лазіць па дрэвам, асаблівасці працэсаў, якія адбываюцца ў арганізме пры ўпаданні ў зімовую спячку і на выхадзе з яе, а таксама схільнасць да матэматычных навук у прадстаўнікоў некаторых відаў гэтых звяроў. Потым гурткоўцы пад кіраўніцтвам валанцёра Анжэлікі Вішнеўскай зрабілі з лапікаў розных матэрыялаў маленькіх мядзведзенят, а некаторые паспелі стварыць і цэлую сямейку мядзведзяў: тату, маці і сыночка.MyCollages