заст     7 красавіка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча з удзелам вучняў 1 "В" класа СШ №11 прайшла паэтычна-прафілактычная гадзіна "Слава, слава Айбаліту! Слава добрым дактарам!", прыўрочаная Сусветнаму дню здароўя і 140-годдзю з дня нараджэння Карнея Чукоўскага.

     Дзецям расказалі пра гісторыю ўтварэння свята, а таксама прадставілі казкі Карнея Іванавіча "Доктар Айбаліт" і "Мыйдадзір". Вучні ўспомнілі хваробы герояў і спосабы лячэння, якія выкарыстоўваў добры доктар, правілы гігіены, якіх неабходна прытрымлівацца кожны дзень і асабліва ў перыяд распаўсюджвання вірусных захворванняў, інсцэніравалі ўрывак з твора, у якім Айбаліт аказвае дапамогу зайчыку, трапіўшаму пад трамвайчык, а потым пачыталі напамяць урыўкі з казак Карнея Чукоўскага па тэме мерапрыемства.12