заст  30 сакавіка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча да 140-годдзя з дня нараджэння вядомага дзіцячага пісьменніка Карнея Чукоўскага прайшла літаратурная гульня «З табой спраўляе юбілей і Айбаліт, і Бармалей», у якой бралі ўдзел наведвальнікі вясенняга лагера CШ №34.

  Вучняў пазнаёмілі з біяграфіяй знакамітага аўтара, расказалі найбольш цікавыя эпізоды з яго жыцця, якія паспрыялі напісанню чароўных гісторый «Муха-Цакатуха», «Фядорына гора» і іншых. Затым дзеці прынялі ўдзел у вясёлых конкурсах і віктарынах па творчасці пісьменніка: «Цуд-дрэва», «Следства вядуць...», «Шыфравальшчыкі» , «Казка пачынаецца...», «Пазнай героя па апісанню».

 

    Асабліва спадабалася прысутным гульня «Зайчыкі ў трамвайчыку» па ілюстрацыям юных мастакоў, вучняў ДУА «Віцебскі гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі». Самыя начытанныя, актыўныя і здагадлівыя атрымалі прызы і апладысменты аўдыторыі.

1