сайтГадзіна памяці "Бязвінныя пакутнікі вайны" прайшла ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча для наведвальнікаў лагера пры ДУА "Сярэдняя школа №11 г. Віцебска" 29 сакавіка.

Вучні даведаліся пра бязлітасны акт генацыду ў верасні 1942 года ў пасёлку Дамачова Брэсцкай вобласці, калі былі па-зверску знішчаны выхаванцы дзіцячага дома, пра донарскі канцлагер для дзяцей, створаны нацыстамі ў 1943 годзе ў вёсцы Чырвоны Бераг Жлобінскага раёна, які называюць яшчэ «дзіцячай Хатынню», а таксама пра пакуты дзяцей у лагерах смерці на тэрыторыі Віцебска. Бібліятэкар расказала пра помнікі, устаноўленыя на гэтых месцах масавага знішчэння людзей: манумент "Пратэст" – трое дзяцей з паднятымі рукамі нібыта стаяць насупраць аўтаматаў; мемарыяльны комплекс, прысвечаны ахвярам фашызму ў Чырвоным Беразе, які ўяўляе сабой Плошчу Сонца з васьмю алеямі-прамянямі, са скульптурай знясіленай дзяўчынкі, якая ў роспачы ўздымае ўверх тонкія рукі, быццам спрабуе абараніць сябе ад усіх кашмараў і жахаў нацысцкай "фабрыкі смерці"; а таксама помнікі, устаноўленыя ў нашым горадзе.