234     З 29 сакавіка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча праходзіць выстава «Дамы эпохі. Мая калекцыя лялек», сабраная і прадастаўленая чытачом бібліятэкі Анжэлікай Вішнеўскай. На выставе размешчаны часопісы, якія расказваюць пра гісторыю стварэння лялек, моду для іх і аксэсуары, пра рэальных дам - сімвалаў элегантнасці, пра пэўную ляльку – вобраз літаратурнага персанажа, а таксама кнігі, гераінямі якіх і з'яўляюцца экспанаты.

     Тут можна ўбачыць Сонечку Мармеладаву з рамана «Злачынства і пакаранне» Фёдара Дастаеўскага, і Ларысу Агудалаву з п'есы «Безпасажніца» Аляксандра Астроўскага, Джэн Эйр з аднайменнага рамана Шарлоты Брантэ і Элізу Дулітл з п'есы «Пігмаліён» Бернарда Шоу, Элізабет Бенет з рамана «Гонар і прадузятасць» Джэйн Остэн і Эстэлу Хэвішэм з рамана «Вялікія надзеі» Чарльза Дзікенса. Запрашаем на выставу, жадаем прыемнага прагляду і прапануем звярнуцца да кніг рускай і замежнай класікі, прадстаўленых на выставе.MyCollages11