застк материалам

  Свята адкрыцця Тыдня дзіцячай кнігі, прысвечанае Году гістарычнай памяці, з удзелам вядомай паэтэсы Тамары Красновай – Гусачэнка, прайшло ў бібліятэцы імя Уладзіміра Караткевіча 25 сакавіка.

         Свята пачалося з прадстаўлення кнігі «Край родной, любимый» і музычна-патрыятычнай акцыі «Я люблю Беларусь!», у ходзе якой вучні 4 «А» класа гімназіі №3 імя А.С. Пушкіна песняй і сцяжкамі Рэспублікі Беларусь, а таксама вершамі Тамары Красновай-Гусачэнка, пададзенымі вельмі выразна і артыстычна, павіталі родную краіну і падзякавалі за магчымасць вучыцца, развівацца і працаваць пад мірным небам. 1     На кантрасце аўдыторыі былі прадэманстраваны карціны юных мастакоў пад агульнымі назвамі «Какое чудо – этот мир и эта жизнь!» і «Рисуют мальчики войну». 2     Тэму памяці пра подзвіг нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны прадоўжылі ў выкананні дзяцей вершы паэтэсы «Дядя Ваня» і «Секрет Победы» з кнігі «У света нет тени».5     Тамара Іванаўна расказала хвалюючыя эпізоды з свайго пасляваеннага дзяцінства, пра бацьку, які цудам уцалеў на той страшнай вайне, пра свае пошукі салдацкага шляха родных і блізкіх ёй людзей, якія загінулі абараняючы беларускую зямлю пад Гомелем і Віцебскам, каля Лёзна і пад Брэстам, каля Мёраў і на Буйніцкім полі пад Магілёвам. 4     Напрыканцы сустрэчы паэтэса звярнулася да дзяцей з наказам: з павагай адносіцца да людзей розных нацыянальнасцяў, таму што крайнія формы нацыяналізма перарастаюць у нацызм і нязменна прыводзяць да сусветных войн.3