Барадулин 006-1"Долі інакшай не трэба зямной" - пад такой назвай у літаратурна-музычным салоне "Натхненне" бібліятэкі імя І. Крылова 24 лютага адбылася вечарына, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.

Пачалася вечарына з прагляду відэафільма "Рыгор Барадулін. Пачуй...", у якім паказаны яркія моманты з жыцця паэта. Разам з Рыгорам Барадуліным гледачы прайшлі ўвесь шлях ад станаўлення паэта да ўсенароднага прызнання. Пад час вечарыны гучалі вершы паэта, запісы песень на яго словы. Сярод удзельнікаў салона былі людзі, якім пашанцавала ведаць паэта асабіста, бываць на яго творчых сустрэчах. Яны падзяліліся сваімі ўспамінамі. Вечарына атрымалася вельмі шчырай і цёплай і, здавалася, на яе завітаў сам знакаміты паэт, які працягвае жыць у сваіх вершах, песнях, Слове-запавеце....