заст     23 сакавіка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшоў урок мужнасці «Ніколі не забудзем» па аднайменнай кнізе апавяданняў беларускіх дзяцей, чыё дзяцінства было скалечана жорсткай і суровай машынай вайны.

     Вучням 4 «Г» класа гімназіі №3 імя А.С. Пушкіна расказалі пра гісторыю стварэння гэтай кнігі, пра пісьменнікаў, дзякуючы якім яна пабачыла свет, пра лёсы дзяцей, якія ў гады вайны былі падпольшчыкамі, партызанамі, сувязнымі, разведчыкамі, сынамі палкоў, а таксама пра тых, каго вывезлі на паднявольную працу ў Германію, мучылі ў канцэнтрацыйных лагерах, катавалі ў камерах. Слухачам прадставілі кнігу-альбом віцебскага мастака Анатоля Кавалёва, які сам напачатку вайны быў падлеткам. Дзецям паказалі яго карціны «Дзеці вайны», «Непакораны», «З вогненнай вёскі» і іншыя, якія маглі б стаць ілюстрацыяй да апавяданняў з кнігі «Ніколі не забудзем», кнігі-помніку, кнігі-напаміну ўсяму чалавецтву: жывіце ў міры і згодзе, часцей задумвайцеся над лёсам дзяцей – дбайце пра будучыню.1