заст23 сакавіка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча ў межах праекта «Бібліё-Арт» адкрылася выстава творчых работ «Зайчыкі ў трамвайчыку» вучняў ДУА «Віцебскі гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі».

     Выстава прымеркавана да 140-годдзя з дня нараджэння рускага пісьменніка Карнея Іванавіча Чукоўскага. На карцінах юных мастакоў можна ўбачыць самых розных герояў вядомага дзіцячага пісьменніка: Кракадзіла і Мойдадыра, Таракана і Муху-Цыкатуху, доктара Айбаліта і яго шматлікіх пацыентаў, і нават Бармалея ў жываце ў кракадзіла. Яркія малюнкі дзяцей запрашаюць усіх наведвальнікаў яшчэ раз звярнуцца да творчасці знакамітага пісьменніка і трапіць у чароўную краіну казак, любімых некалькімі пакаленнямі дзяцей.1