заст     24 сакавіка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча для вучняў 1«А» класа СШ №11 прайшоў урок памяці «Званоў Хатыні рэквіем».

     Дзецям расказалі пра трагедыю вёскі Хатынь, якая стала для ўсяго свету сімвалам незлічоных ахвяр, пакут і мужнасці беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, пра гісторыю стварэння мемарыяльнага комплекса «Хатынь», завочна правялі вучняў па мемарыялу, растлумачылі сімвалічнасць кожнага аб'екта: скульптуры «Няскораны чалавек», брацкай магілы жыхароў вёскі і Вянка Памяці, расколатага даха пуні, абеліскаў у выглядзе комінаў печаў, «Магільніка вёсак», «Дрэў жыцця», «Мура памяці», а таксама пазнаёмілі з кнігамі серыі «Беларусь. Трагедыя і праўда памяці» і іншымі выданнямі, прадстаўленымі на выставе.