заст     22 сакавіка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча да Дня Зямлі прайшла гадзіна гуманізму "Зберагчы планету ад бяды", у якой бралі ўдзел вучні 2 "Г" класа СШ №11.

     Дзецям расказалі, што дата прыўрочана да дня вясенняга раўнадзенства, калі планета пераходзіць на новы рытм жыцця, квітнее і аднаўляецца, гэта час, каб прыцягнуць увагу людзей да ўсведамлення планеты Зямля як свайго агульнага дома. Вучні даведаліся таксама пра традыцыю ў большасці краінах абавязкова на працягу адной хвіліны біць у Звон Свету, адліты з манет, сабраных дзецьмі ўсіх кантынентаў і ордэнаў і медалёў людзей многіх краін свету ў знак памяці аб трагедыі японскіх гарадоў, якія перажылі ядзерную бамбардзіроўку. Гэты Звон з'яўляецца сімвалам мірнага жыцця, сяброўства і салідарнасці ўсіх народаў, заклікам да дзеяння ў імя захавання культуры і лепшых дасягненняў чалавецтва. Дзецям таксама расказалі пра сцяг Дня Зямлі, на якім размешчаны адзін з першых фотаздымкаў нашай планеты з Космасу. Напрыканцы мерапрыемства вучні паглядзелі відэафільм пра ўтварэнне жыцця на планеце Зямля.