1-1Урок пазакласнага чытання «Добры чалавек і жывёлу шкадуе» для вучняў 2 "В" класа СШ № 18 правялі 23 сакавіка супрацоўнікі бібліятэкі імя Л. Талстога.

Пачалося мерапрыемтсва з паведамлення аб тым, чаму так важна з самага дзяцінства беражіва ставіцца да навакольнага асяроддзя. А потым дзеці чыталі і абмяркоўвалі апавяданні беларускіх пісьменнікаў аб прыродзе (У.Дубоўка "Шануйце ўсе жывое; М.Даніленка "Журка"; А. Асіпенка "Прыгожая лісіца"). Напрыканцы ўроку дзеці з задавальненнем разгадалі загадкі аб прыродзе.