заст     Выхаваўчая гадзіна «Урокі жыцця» з удзелам вучняў 2 «В» класа СШ №11 прайшла 18 сакавіка ў бібліятэцы імя Ул.Карткевіча. Дзецям расказалі пра адрозненне ўрокаў у школе і ўрокаў, якія кожную хвіліну і на кожным кроку выкладае нам само жыццё, пра неабходнасць вывучэння і засваення і тых, і другіх.

     Вучні прачыталі ў зборніках і на старонках часопіса «Вясёлка» вершы і апавяданні розных беларускіх пісьменнікаў па тэме, абмеркавалі падзеі, абставіны і прыгоды ў творах, указалі на адмоўныя і станоўчыя учынкі герояў, заўважылі, зразумелі і запомнілі ўрокі жыцця, якія былі закладзены аўтарамі.