заст     18 сакавіка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча да Сусветнага дня паэзіі прайшоў паэтычны марафон «Калі радок дыктуе пачуццё» з удзелам вучняў 3 «Б» класа гімназіі №3 імя А.С. Пушкіна.

      Дзецям расказалі пра народныя вясеннія святы, адзначылі, што ў рускіх і беларускіх паэтаў шмат вершаў пра гэту чароўную пару года. Вучні паслухалі аўдыёзапісы галасоў птушак, якія вярнуліся з цёплых краёў, знайшлі прыгожыя эпітэты і параўнанні пры апісанні вясенніх прыкмет. Паэтычны марафон пачала бібліятэкар выразна і з пачуццём, прачытаўшы вершы Мікалая Някрасава «Зялёны шум» і Янкі Купалы «Вясна». Прадоўжылі марафон дзеці. Яны чыталі напамяць вершы Максіма Багдановіча, Якуба Коласа, Андрэя Белага, Агніі Барто, Івана Буніна, Апалона Майкова і іншыя. І кожны чытальнік імкнуўся перадаць пачуццё радасці ад тых змен, якія адбываюцца ў прыродзе кожны дзень, змен, якія прыўносяць пасля чорна-белага зімовага сну яркія фарбы і колеры.1