заст     Чарговае пасяджэнне гуртка "Бусляня", прысвечанае традыцыйным народным лялькам (гадзіна народнай культуры і вераванняў "Беражы мяне мой амулет") пад кіраўніцтвам валанцёра Анжэлы Вішнеўскай прайшло 11 сакавіка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча.

     Дзеці даведаліся пра лялькі – засцярогі, якія вырабляліся нашымі продкамі з нітак і слугавалі розным мэтам: прыносілі ў дом радасныя навіны, прыводзілі грошы, зберагалі сямейнае шчасце, выконвалі пажаданні, ахоўвалі ў падарожжах. Гурткоўцам расказалі ,што моцным абярэг становіцца не сам па сабе. Каб ён працаваў, як належыць, трэба прытрымлівацца правілаў па вырабу: выкарыстанне толькі пэўных колераў нітак і адмова ад нажніц і іголак падчас работы, лялька павінна быць безаблічнай, а майстрыха - ў добрым настроі, удзел дзяцей надзяляў талісман чыстай, светлай энергетыкай. Напрыканцы занятка кожны ўдзельнік зрабіў свой асабісты амулет, які можна павесіць на шыю, або ў доме, у тым месцы, дзе за сталом збіраецца ўся сям'я.12