заст     У бібліятэцы імя ул. Караткевіча 3 сакавіка прайшло адкрыццё выставы ваенных экспанатаў «Памяць вогненных гадоў», якія былі прадастаўлены ў чарговы раз з уласнай калекцыі Леаніда Іванавіча Ціханава. На адкрыцці прысутнічалі вучні 1 «В» класа СШ №11.

     Ім нагадалі пра боль і страты, якія нясе вайна, расказалі пра размешчаныя экспанаты: штык-нажы ад нямецкай і рускай вінтоўкі Мосіна, саперная лапатка чырвонаармейца, пражка ад рамня нямецкага салдата, гільзы ад процітанкавых прылад, каскі нямецкага і савецкага салдата, дыск ад аўтамата ППШ, лента да нямецкага кулямёта, скрыня для патронаў і інш. Пасля мерапрыемства некаторыя дзеці вярнуліся разам бацькамі і бабулямі, каб і яны змаглі ўбачыць экспанаты, што доўгі час пасля вайны яшчэ хавала ў сваіх ранах наша зямля.MyCollages