заст     У рамках Тыдня роднай мовы 24 лютага ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Максіма Горкага прайшоў Дзень Барадуліна.

     У дзень нараджэння Народнага паэта Беларусі Рыгора Іванавіча Барадуліна адбылася літаратурна-музычная вечарына «Паэт, які стварае мову». У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні школ №3 і №4, якім прадставілі прэзентацыю аб жыццёвым шляху і творчасці паэта. А потым яго вершы пранікнёна гучалі ў выкананні Маргарыты Круглікавай, Аліны Печнікавай, Ільі Русачэнка і Цімафея Мамойка.21     У гэты ж дзень у бібліятэке пачала дзейнічаць выстава афортаў Сяргея Балянка. Кожны яго афорт – гэта асобная гісторыя, са сваім сцэнарыем, драматургіяй і героямі. Маладыя людзі з захапленнем пазнаёміліся з творчасццю аднаго з самых знакамітых беларускіх графікаў ХХ стагоддзя.3