заст     23 лютага ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча канцэртнай праграмай «Святая справа Радзіме служыць» адзначылі свята Дзень абаронцаў Айчыны. Святочную праграму прадставіў чытачам бібліятэкі творчы калектыў «Славянка», мастацкі кіраўнік Геннадзь Уладзіміравіч Грачоў.

     Для прысутных прагучалі песні «Идёт солдат по городу», «На солнечной поляночке», «Не плачь, девчонка», «Мы друзья, перелётныя птицы», «Моя Беларусь», «Белоруссия», а таксама вершы ў выкананні аўтара, салісткі і вядучай Антаніны Осіпавай.