заст     Літаратурная гадзіна «Наша масленка гадавая,
яна госцейка дарагая» з удзелам вучняў 3 «Г» класа СШ № 11 прайшла 23 лютага ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча.

     Дзецям расказалі пра сімволіку свята, пра традыцыі з ім звязаныя: выпяканне бліноў і аладак, гушканне дзяўчат на арэлях, спальванне чучала зімы, народныя гулянні і карагоды вакол вогнішча. Вучні таксама актыўна ўдзельнічалі ў мерапрыемстве: чыталі народныя масленічныя песні і вершы беларускіх паэтаў, а таксама абмеркавалі казку Раісы Баравіковай «Масленіца».