заст     21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя М. Горкага пачаўся тыдзень беларускай мовы. Адкрыла тыдзень літаратурная сустрэча «Беларуская – самая мая!», на якую запрасілі вучняў 9-га класа СШ №4.

Юнакі слухалі паэтычныя прызнанні ў любові да роднай мовы Яўгеніі Янішыц, Максіма Танка, Рыгора Барадуліна. Школьнікі таксама чыталі вершы на роднай мове, а напрыканцы напісалі сваё любімае слова па-беларуску.MyCollages     У той жа дзень у бібліятэцы адбыўся гарадскі турнір па інтэлектуальным гульням сярод саюзнай моладзі горада Віцебска «Мова», прысвечаны Дню роднай мовы.2