заст     Пасяджэнне гуртка «Бусляня» (пазнавальная гадзіна «На шчасце, на долю») у бібліятэцы імя Ул. Караткевича 11 лютага правяла валанцёр Анжэліка Васілеўская.

     Яна расказала дзецям пра гісторыю стварэння традыцыйных народных лялек, якія перадаюць маладому пакаленню мудрасць і каштоўны вопыт нашых продкаў і нясуць моцную выхаваўчую сілу, адточаную тысячагоддзямі. Удзельнікі гуртка даведаліся пра асаблівасці гульнявых, абрадавых і лялек-абярэгаў. Анжэліка Іванаўна расказала таксама пра кожную ляльку з асабістай калекцыі. Дзецям раскрылі сакральны сэнс лялькі-вядучкі, лялькі–пеленашкі, лялькі на шчасце, лялькі-званочка і інш. Потым дзецям паказалі асноўныя прыёмы работы па вырабу лялек. Кожны ўдзельнік гуртка зрабіў для сябе ляльку-абярэг, які можна насіць, надзеўшы на пальчык.1