IMG 20220205 102858-1     4 лютага ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча да Сусветнага дня чытання ўслых прайшлі гучныя чытанні твораў Я.Купалы і Я.Коласа "Паэтаў самабытных галасы" (да 140-годдзя з дня нараджэння народных песняроў Беларусі).

     Спачатку навучэнцам 2 "В" класа СШ №11 расказалі пра дзіцячыя гады Янкі Купалы, затым хлопчыкі пачыталі верш "Хлопчык і лётчык", а дзяўчынкі верш "Алеся", назвалі па-беларуску тыя прадметы, істоты і з'явы, якія былі на ілюстрацыях да вершаў, а затым прынялі ўдзел у конкурсах па гэтых творах паэта "Самы спрытны лётчык" і "Самая умелая рукадзельніца".
Пасля знаёмства з біяграфіяй Якуба Коласа дзеці праслухалі ў выкананні бібліятэкараў казку пісьменніка "Два маразы", чытанне якой перамяжалася разнастайнымі гульнямі па зместу твора: "Вось дык малюнак!", "Заблытаная фізкультмінутка", "Перакладчык" і інш.MyCollages