заст     Патрыятычная гадзіна "Нельга забыць, нельга зразумець, нельга дараваць", у якой бралі ўдзел вучні 7 "А" класа СШ №11 прайшла 28 студзеня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча.

     Падлеткам расказалі пра асноўныя прычыны аб'яўлення 2022года – Годам гістарычнай памяці і пра неабходнасць унясення правак у Канстытуцыю, звязаных з захаваннем нашай гістарычнай спадчыны, падрабязна прыпыніліся на плане фашысцкай Германіі "Ост", які прадугледжваў меры, накіраваныя на вынішчэнне і высяленне большай часткі народаў Усходняй Еўропы, заняволенне і вынішчэнне насельніцтва СССР і засялення нашай зямлі немцамі. Падлеткі таксама пазнаёміля з выставай "Рэха вайны", на якой прадстаўлены экспанаты, з уласнага музея Л.І. Ціханава, мастацкага кіраўніка творчага калектыву "Патрыёт".MyCollages