в300  1 лютага ў бібліятэцы імя Еўдакіі Лось адбыўся літаратурна-патрыятычны ўрок «Васілёк - блакіт нябесны». У ім прынялі ўдзел вучні 2 Б класа ДУА «Гімназія 4».


    На ўроку ішла гаворка пра культурныя сімвалы Беларусі, якія з'яўляюцца своеасаблівай візітнай карткай нашай краіны. Да іх адносяцца найпрыгажэйшыя беларускія рушнікі, гаспадары Белавежскай пушчы зубры, дзіўныя птушкі буслы. А яшчэ вельмі простая, але прыкметная кветка - васілек. Ці, як кажуць беларусы, валошка.

 

    Дзяцей пазнаёмілі з серыяй кніг «Нашы сімвалы», у якую ўваходзіць зборнік «Валошка і васілёк» (укладальнік Аксана Спрынчан). Потым усіх чакаў незвычайны васільковы букет - на кожнай кветцы месцілася якая-небудзь цікавостка.
    Напрыканцы прагучала казка Віцебскай пісьменніцы Стасі Наркевіч «Васільковая сцяжынка».0102 22