1     Урок радзімазнаўства «Люблю мой край, старонку гэту...» з удзелам вучняў 3«Г» класа СШ №11 прайшоў 26 студзеня ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча.

 

 

     Бібліятэкар нагадала прыгожыя назвы нашай краіны, дадзеныя Уладзімірам Караткевічам і іншымі беларускімі паэтамі і пісьменнікамі, расказала пра паходжанне назвы «Белая Русь», пра помнікі прыроды – тысячагадовыя дубы ў Брэсцкай і Гродзенскай вобласці, пра якія ўзгадвае Ул.Караткевіч у кнізе «Зямля пад белымі крыламі», пра блакітнае ўпрыгожванне нашай зямлі – рэкі і азёры і легенды з імі звязаныя. Напрыканцы мерапрыемства дзеці пачыталі напамяць вершы Уладзіміра Караткевіча, Міхася Пазнякова, Віталя Віткі, Юрыя Свіркі пра прыгажосць і непаўторнасць беларускіх краявідаў.

2

3