заст     Літаратурная гадзіна «Гайдар і яго цімураўцы», прымеркаваная да 118-й гадавіны з дня нараджэння пісьменніка, прайшла 21 студзеня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча з удзелам вучняў 3«Б» класа гімназіі № 3 імя А.С. Пушкіна.

     Напачатку мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з асноўнымі этапамі жыцця і творчага шляху А.П.Гайдара. Бібліятэкар звярнула ўвагу юных чытачоў на выставу, на якой былі прадстаўлены творы А.П. Гайдара для дзяцей, пасля чаго пачалося абмеркаванне аповесці «Тимур и его команда», створанай больш за 80 год таму, але і сёння прыгоды яе герояў, іх жыццё, мары і імкненні застаюцца зразумелымі і знаходзяць водгук у душах юных чытачоў.
     Дзеці разважалі над прычынамі ўчынкаў галоўных герояў, якія жывуць захапляльным, поўным прыгод, мар і фантазій жыццём, адзначалі адмоўныя рысы персанажаў і падрабязна прыпыняліся на станоўчых: дабрыня, смеласць, вернасць сяброўству, гатоўнасць заўжды дапамагчы тым, хто побач, любоў да Радзімы і жаданне, каб жыццё на зямлі было мірным і спакойным.1