заст     Першы занятак гуртка «Бусляня» у 2022 годзе прайшоў 21 студзеня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча.

     Пад час уроку праваслаўных абрадаў і традыцый «Каб год быў шчодрым» дзецям расказалі пра нараджэнне Ісуса Хрыста, патлумачылі значэнне слоў, звязанных з гэтай чароўнай гісторыяй: вешчуны, яслі, батлейка, віфліемская зорка. Гурткоўцы таксама даведаліся пра абрады і традыцыі праваслаўных свят Раства Хрыстова і Вадохрышча. На другой практычнай часцы занятка дзеці шчыравалі над вырабам зоркі, якая з'явілася правобразам цудоўнай з'явы, апісанай евангелістам Матфеем.1