1     Фальклорнае падарожжа «Аб чым паведаміў арнамент» арганізавалі для выхаванцаў дзіцячага сада №105 супрацоўнікі бібліятэкі імя Еўдакіі Лось 16 снежня.

 

 

     Дзецям расказалі, што беларускі арнамент у даўнія часы з'яўляўся своеасаблівай азбукай, па якой можна было прачытаць і расказаць аб жыцці чалавека і розных з'явах. Арнамент – частка нашай культуры і гісторыі. Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з яго ўзорамі, якія азначаюць Чалавека, Сонца, Вясну, Багацце, Агонь і іншымі. Пачулі аповед пра выкарыстанне арнаменту ў ткацтве і вышыўцы. Дазналіся аб розных фактах з жыцця і побыту беларусаў даўніх часоў. Напрыканцы фальклорнага падарожжа прагучала казка «Стары-гадавік». Таксама дзеці разгадалі загадкі-падманкі.

2