Чытаем Багдановіча 1     Чарговы занятак гуртка "Чароўная лямпа", які адбыўся 5 снежня ў бібліятэцы імя Е.Лось, быў прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча.

    «Чытаем Багдановіча разам» — гэтая прапанова бібліятэкараў спадабалася як маленькім наведвальнікам гуртка, так і дарослым. Удзельнікі пачулі аповед пра кароткае і ў той жа час насычанае жыццё паэта, які застаўся ў памяці беларускага народа незгасальнай зоркай. Прагучалі вершы зімовай тэматыкі, чуллівыя і іскрыстыя. У чытальнай зале панаваў лірычны настрой.

     Затым прыйшоў час творчага натхнення — усе вучыліся рабіць беларускую ляльку-матанку. Такія лялькі бываюць вельмі разнастайныя па сваім прызначэнні. Гурткоўцы чаравалі над траўніцай, якая запаўнялася высушанай мятай.чытаем Багдановіча 21чытаем Багдановіча 3чытаем Багдановіча