1     На гутарку «Бусліны край, мой вырай і прытулак», прысвечаную кнізе Ул.Караткевіча «Зямля пад белымі крыламі», запрасілі 26 лістапада вучняў 4«Г» гімназіі №8 супрацоўнікі бібліятэкі імя П.Броўкі.

 

     Дзецям расказалі аб тым, што кніга непаўторнага майстра беларускага слова «Зямля пад белымі крыламі» з'яўляецца сваеасаблівай мастацкай энцыклапедыяй Беларусі, «візітоўкай беларускага краю». Юныя чытачы пазнаёміліся з найбольш яскравымі старонкамі кнігі Ул.Караткевіча, адчулі, з якой любоўю і павагай піша аўтар пра гісторыю беларускага народа і нашых знакамітых продкаў, расказвае пра культуру беларусаў, іх побыт і прыроду.