1     Гульнявая праграма па казцы Ул.Караткевіча «Вясна ўвосень», у якой прынялі ўдзел вучні 3«Г» класса СШ №11, прайшла 24 лістапада ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча.

 

 

     Дзяцей пазнаёмілі з пачаткам казкі пісьменніка пра хворага хлопчыка Янку і яго сястрычку Аленку і прапанавалі самім прыдумаць яе працяг. Усе паспяхова справіліся з заданнем, кожны знайшоў свой метад лячэння і закончыў сюжэт выздараўленнем галоўнага героя.

2

     Затым вучням прапанавалі здагадацца, якія гасцінцы маглі прынесці хлопчыку лясныя жыхары, каб падняць яму настрой у хмуры, дажджлівы восеньскі дзень. А потым, пры дапамозе гульні «Адгадай героя», адбылося знаёмства дзяцей і з астатнімі героямі чароўнай гісторыі. Каб назваць усіх персанажаў і даць ім трапную характарыстыку, дзецям прыйшлося праявіць кемлівасць і знаходлівасць, начытанасць і, нават, пачуццё гумару. Знаёмства з казкай пісьменніка ў гульнявой форме падарыла прысутным добры настрой і прыемныя ўражанні.

3

4