заст     Урок радзімазнаўства «Мой чароўны беларускі край» з удзелам вучняў 3 «В» класа СШ №11 прайшоў 23 лістапада ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча.

     Бібліятэкар нагадала прыгожыя назвы нашай краіны, дадзеныя Уладзімірам Караткевічам і іншымі беларускімі паэтамі і пісьменнікамі, расказала пра паходжанне назвы «Белая Русь», пра помнікі прыроды – тысячагадовыя дубы ў Брэсцкай і Гродзенскай вобласці, пра якія ўзгадвае Ул. Караткевіч у кнізе «Зямля пад белымі крыламі», пра блакітнае ўпрыгожванне нашай зямлі – рэкі і азёры і легенды з імі звязаныя. Напрыканцы мерапрыемства дзеці пачыталі напамяць вершы Уладзіміра Караткевіча, Міхася Пазнякова, Васіля Віткі, Юрася Свіркі пра прыгажосць і непаўторнасць беларускіх краявідаў.12