заст     26 і 29 кастрычніка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча для вучняў 2-х і 3-х класаў СШ №11 прайшла гутырка-дыялог «Ласкавая бабуля, няўрымслівы дзядуля», прыўрочаная да Дня бабуль і дзядуль, які з 2009 года 28 кастрычніка адзначаецца ў 30-ці краінах свету.

     

     Дзеці расказалі пра сваіх родных людзей с цеплынёй і павагай, пра іх мудрасць і клопат аб усёй сям'і, пра адчуванне той дабрыні і ласкі, якія яны выпраменьваюць у адносінах да сваіх дзяцей і ўнукаў. Вучняў пазнаёмілі таксама з творамі беларускай і рускай літаратуры, з вершамі і прозай, у якіх выпісаны вобразы дзядуль і бабуль. Дзеці актыўна адказвалі на пытанні, выказвалі свае адносіны да літаратурных персанажаў. Напрыканцы гутаркі кожны паабяцаў павіншаваць сваіх самых дарагіх і блізкіх людзей са святам.123