1     Літаратурная гадзіна «Я – беларус, я нарадзіўся на гэтай казачнай зямлі», прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча прайшла 8 кастрычніка ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча.

     

     Вучням 2 і 3-х класаў СШ №11 расказалі пра дзіцячыя гады будучага паэта, якія выпалі на цяжкія ваенныя і пасляваенныя гады, пра любімыя заняткі, пра першы твор, які быў надрукаваны ў часопісе «Бярозка», а таксама гады вучобы ў педвучылішчы і Беларускім дзяржаўным універсітэце.

     Дзяцей пазнаёмілі з кнігай Ніла Гілевіча «Калі рана ўстанеш» і запрасілі прыняць удзел у віктарыне па творах пісьменніка «Што за дзіва, што за рэч?».

2

3