1     Віктарына-гульня «Азбука дарогі», накіраваная на прафілактыку дарожна-транспартнага траўматызму прайшла 7 верасня ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча для вучняў 2«Г» класа СШ №11.

 

     У займальнай гульнявай форме дзеці атрымалі веды пра сігналы святлафора, разабраліся ў сітуацыях, якія часта могуць узнікнуць на пешаходных пераходах, пры выхадзе з транспарту, пазнаёміліся з паказальнымі і забараняльнымі дарожнымі знакамі, а таксама замацавалі свае веды, адказваючы на пытанні і адгадваючы загадкі па правілах дарожнага руху.

2