1     Спартыўная мазаіка «На алімпійскай арбіце» прайшла 6 жніўня ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча для наведвальнікаў летняга лагера СШ №11.

 

      Дзецям нагадалі гісторыю правядзення Алімпійскіх гульняў, загадалі загадкі пра алімпійскія віды спорту. Асобная старонка мерапрыемства была прысвечана героям спорту Віцебшчыны.

   Хлопчыкаў і дзяўчынак пазнаёмілі з выдавецкім праектам «Віцебшчына Алімпійская», расказалі пра зал спартыўнай славы ў Цэнтральным спартыўным комплексу, экспанаты якога прысвечаны гісторыі развіцця спорту і алімпійскага руху на Віцебшчыне, а таксама пра алею алімпійскай славы, элементамі якой з'яўляюцца стылізаваныя імяныя медалі віцебскіх спартсменаў.

     Дзеці даведаліся таксама пра спартсменаў, якія мелі гонар прадстаўляць нашу краіну на Алімпійскіх гульнях-2020 у горадзе Токіо (Японія).

3