заст     Літаратурна-гістарычная гадзіна «Ранак, чаргой кулямётнай прастрочаны», прысвечаная 80-годдзю з пачатку Вялікай Айчыннай вайны прайшла 22 чэрвеня ў бібліятэцы імя Еўдакіі Лось. Яе ўдзельнікамі сталі дзеці, якія наведваюць аздараўленчы лагер СШ №17.

     Першыя дні вайны...Якімі яны былі для жыхароў Віцебска, што адбывалася ў тыя далёкія гады? Прагучаў аповед і аб тым, што ўяўляў сабой родны горад у час акупацыі. Дзеці паслухалі ўрыўкі з кнігі Аркадзя Падліпскага «Абарона Віцебска» і «Віцебск. Першыя дні вайны», у якіх відавочцы расказваюць пра падзеі таго часу.
Прагучалі вершы Канстанціна Сіманава, Сцяпана Шчыпачова, Аркаддзя Куляшова, Таццяны Лаўровай. Напрыканцы дзеці падзяліліся ўспамінамі сваіх родных пра гады ваеннага ліхалецця.1