заст     У бібліятэцы імя Ул. Караткевіча 17 чэрвеня была арганізавана экалагічная вандроўка «Хто ў лесе жыве?» для наведвальнікаў 2 атрада летняга лагера СШ №34.

     Мерапрыемства пачалося з пытання: чаму лес называюць «нашым багаццем», на якое дзеці беспамылкова адказалі і назвалі карысныя і смачныя лясныя прадукты. Успомнілі пра кісларод, якім насычаюць планету расліны, а таксама пра тое, што лес з'яўляецца родным домам для вялікага мноства звяроў, птушак і насякомых. Віртуальная лясная вандроўка дала адказ і на іншыя пытанні: куды зайцу зручней бегчы – з гары ці пад гару, хто спіць зімой уніз галавой, якая з нашых птушак лётае хутчэй за ўсіх, чым адрозніваецца жала асы ад жала пчалы, чаму воўк вые ўначы і іншыя.1