IMG 20210618 151646     У бібліятэцы імя Ул. Караткевіча 17 чэрвеня для наведвальнікаў летняга лагера СШ №34 прайшла пазнавальная гадзіна "Экзатычныя жывёлы".

     Дзецям праілюстравалі мультымедыйнай прэзентацыяй і відэасюжэтамі аповеды пра кітаглава і казуара, ламу і вікунню, віскача і браняносца, гіганцкага мураўеда і тапіра, ацэлота і капібара. Дзеці ўпэўніліся, што жывёльны свет нашай планеты вельмі вялікі і разнастайны. Ім было цікава даведацца пра знешні выгляд экзатычных жывёл, пра мясціны, дзе яны пражываюць, пра тое, чым сілкуюцца, як выходзяць на паляванне і пра іншыя асаблівасці іх жыццядзейнасці.IMG 20210618 113755