1   Юбілейная вечарына вакальнага калектыва ветэранаў педагагічнай працы ВГУ імя П.М.Машэрава «Ліра» (мастацкі кіраўнік Лабунова Ларыса Паўлаўна) прайшла 18 мая ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча.

 

     Гледачам расказалі пра гісторыю стварэння вакальнага калектыва, пра яго былых арганізатараў, кіраўнікоў, салістаў і вядучых, паказалі фотаздымкі з выступленняў, а таксама дыпломы і падзякі, якіх была удастоена «Ліра» на працягу 15-ці гадоў існавання.

     Цёплыя словы прагучалі таксама ў адрас кожнага ўдзельніка сённяшняга састава. На вечарыне прагучалі і аўтарскія песні, і песні вядомых кампазітараў, песні лірычныя і душэўныя, патрыятычныя, гумарыстычныя, пра каханне і пра вайну, пра Віцебск і віцеблян, а таксама вершы рознай тэматыкі. У сваю чаргу, гледачы выказвалі сваю ўдзячнасць бурнымі апладысментамі каллектыву за жывое, пранікненнае выкананне, за вернае служэнне на працягу многіх гадоў музыцы і песні.

2

3

4