1     Гадзіна памяці «Гарыць гранітам пліт святая крэпасць», прыўрочаная да 80-годдзя з дня абароны Брэсцкай крэпасці і да 50-годдзя з часу адкрыцця мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць» прайшла 5 і 6 мая з удзелам вучняў 5«А», 6«В», 7«В» класаў СШ №11 у бібліятэцы імя Ул.Караткевіча.

     Падлеткі даведаліся, як пачалася Вялікая Айчынная вайна, калі была пабудавана Брэсцкая крэпасць, як у 1941 годзе больш за месяц трымала абарону ў поўным акружэнні, пра байцоў і камандзіраў, якія ўміралі, але не здаваліся, пра надпісы, пакінутыя імі на сценах цытадэлі.

    Усхвалявалі вучняў аповеды пра адважныя ўчынкі герояў Брэсцкай крэпасці Андрэя Кіжаватава, Яфіма Фаміна, Пятра Гаўрылава, а таксама дванадцацігадовых падлеткаў Пятра Клыпы і Пятра Кацельнікава, 17-гадовага юнака Пятра Васільева. На мерапрыемстве прагучалі верш П.Броўкі «Крэпасць над Бугам», урыўкі з кнігі Б. Васільева «У спісах не значыўся», а таксама песня Ігара Карнілава на словы Віктара Пургі «Брэсцкая крэпасць».

2

3